Home

Чыста канкрэтна

Бычкі і Дзень нараджэньня Быкава

Бычкі і Дзень нараджэньня Быкава

Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
Бычкоўская гвардыя

Бычкі маглі б стаць сучасным Грозавам ці Семежавым, і тут можна было ствараць незалежны збройны чын. Тут кожная травінка, дрэва, слуп, дом і нават сельсавет працяты духам Быкава. Вяскоўцы гавораць як Быкаў. Яны нават падобныя да яго.

Бычкоўцы недалюбліваюць Лукашэнку, не глядзяць БТ, стараюцца адмежаваць сябе ад кепскіх выпраменьваньняў радыёкропкі. У кожнага кароткахвалевы прымач, заточаны пад Радыё Свабода, ды падпіска на Народную Волю. Здаецца, хоць сёньня рабі рэвалюцыю..
Адна малюсенькая праблема.... самаму маладому з гвардыі - 50.
У Бычкі адзначыць дзень нараджэньня Быкава мяне запрасіла Ада Райчонак. Мы сабраліся ля сядзібы-музэю Васіля - дублікату таго самага дому, дзе Быкаў жыў ды працаваў. Прыехалі Марачкін, Гуляеў, Аляксей Фралоў ды Аляксей Галіч, Тацяна Севярынец, Вадзім Баршчэўскі, многія-многія іншыя. Гаварылі пра Быкава. Маладзейшыя - пра яго творчасьць. Сьпявалі беларускія песьні ды гімны. Разам з намі ела ды сьпявала намесьніца старшыні райвыканкаму па ідэалёгіі Вушачаў зь незнаёмым маладым чалавекам. Як бы тут і як бы не пры чым.

Вечарам паказалі дакумэнтальны фільм "Галерэя Ады", зьняты Уладзімірам Коласам для "Белсату". У фільме паказваецца жыцьцё беларускай вёскі - безнадзейнае і беспрасьветнае, адзінае выйсьце зь якога - мастацтва. Фільм неўзабаве будзе выдавацца і распаўсюджвацца на бясплатных DVD
Распрацавана LiveJournal.com