Home

Чыста канкрэтна

Здымаецца фільм пра Лукашэнку зь бюджэтам 25-30 млн дал

Здымаецца фільм пра Лукашэнку зь бюджэтам 25-30 млн дал

Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
Паводле аднае дасьведчанае асобы, на "Беларусьфільме" рыхтуюцца здымкі паўнамэтражнага высокабюджэтнага мастацкага фільма пра часы канца ХХ стаг, а менавіта перабудовы-перавароту-анархіі-Лукашэнкі.

Фільм здымацца па асабістай замове Лукашэнкі. Такім чынам "прэзыдэнт" вырашыў паставіць сабе помнік нерукатворный. Бюджэт - 25-30 млн даляраў, што роўна бюджэту неблагога галівудзкага блёкбастэра.

Верагодна, рэжысэрам будзе Цімур Бекмамбетаў - аўтар "Дазораў", "Іроніі лёсу. Працяг" і іншых. Сцэнар для фільму піша Андрэй Курэйчык, аўтар шэрагу тэатральных пастановак, а таксама кінафільму "Любовь-Марковь".

Фільм мусіць будавацца альбо непасрэдна вакол асобы Лукашэнкі, альбо кагосьці зь яго блізкага атачэньня. Прынамсі фабула ў "нашэсьці мэсіі пасярод немінучай анархіі".

Чаму такі бюджэт? Падзеі будуць ахопліваць пэрыяд 1985-1995 гг. А значыць, часы путчу, нацыянальных незалежніцкіх акцыяў у рэспубліках СССР, у Беларусі ў прыватнасьці. Будзе задзейнічана шмат вайсковай тэхнікі, спэцэфэкты. Здымкі будуць адбывацца ў Беларусі, а таксама ў Латвіі ды Расеі.

Плянаваны выхад у пракат- 2009-2010 гг

а вы кажаце, што кіно ў краіне не разьвіваецца...
Распрацавана LiveJournal.com