Home

Чыста канкрэтна

Трымай плянку!

Франак Вячорка

Navigation

26 жніўня 2008

прагляд фільма Дзень волі

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру


Сёньня адбыўся прагляд дакумэнтальнага фільма "Дзень Волі", зьнятага Юрыем Хашчавацкім, Алегам Дашкевічам пры ідэйнай і сцэнарнай падтрымцы Уладзіміра Арлова. Паказ адбыўся пры запоўненай залі сядзібы, з удзелам аўтараў фільма. Прыемна ўразіла, што бальшыня аўдыторыі - дзяўчаты

25-хвілінны фільм закліканы паказаць сусьветнай супольнасьці, у прыватнасьці расейцам, палякам, немцам, што Беларусь - гэта крута і што "мы самі па сабе". Як сказаў Арлоў, пры праглядзе фільма на днях Беларусі у Стразбуры некаторыя эўрадэпутаты моршчылі нос.

У дыскусіі пасьля фільма Рыгор Цісецкі з залі задаў "непрыемныя" пытаньні Хашчавацкаму, маўляў, "які мэсыдж гэтага фільма?" і "навошта вы робіце фільмы на заказ". На гэта Хашчавацкі ўсьміхнуўся: "Я тоже, когда был молодым, считал, что всё вокруг - говно".Read more... )

новы дызайн сайта "Белсата"

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру


БЕЛСАТ нарэшце мае новы дыхтоўны дызайн сайта!
Сардэчна віншую! - http://belsat.eu

25 жніўня 2008

У Сыктыўкары цікавяцца Міхасём Вітушкам

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
У мяне ёсьць сяброўка ў Сыктыўкары. Пазнаёміўся пару тыдняў таму, ніякага дачыненьня да Беларусі, а тым больш нашай гісторыі яна ня мае. Я ёй даў паглядзець фільм "Урок беларускай мовы", а там Вольскі сьпявае на канцэрце 18 сакавіка 2006 г: "Мы партызаны - лясныя браты, мы партызаны, з вайной мы на ты..."

Сёньня атрымоўваю паведамленьне ў кантакт, якое павергла мяне ў шок!

"Сразу к делу: посмотрели с однопартийцами фильм, у них возникли некоторые вопросы: почему в песнях, которые поют ваши последователи воспевается "Лесное братство" и имеете ли вы и ваша деятельность какое-то отношение к Михасю Витушко? Жду ответа. "
Мядзельская Кальварыя знаходзіцца на ўскраіне гораду Мядзел Менскай вобласьці, абапал аўтатрасы Мядзел—Паставы (праз Чарняты). Гэта гістарычнае месца пакланеньня вернікаў.

Кальварыя ўнікальная тым, што такога тыпу пабудоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі няма. Сёньня маем парэшткі 18-ці каменна-цагляных каплічак, месцазнаходжаньне якіх абазначаюць драўляныя крыжы. Два разы на год (у ліпені і верасьні) вернікі Мядзельскай парафіі Маці Божай Шкаплернай ушаноўваюць гэтыя сьвятыя мясьціны шматлюднай працэсіяй і набажэнствамі. Агульная працягласьць Крыжовай Дарогі 2 км.
Read more... )

24 жніўня 2008

Моладзевыя арганiзацыi гулялі у футбол

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру


Мора эмоцыяў, пабiтыя ногi i несусьветнае задавальненьне ад добрай гульнi атрымалi ўдзельнiкi футбольнага турнiру "За Свабоду й Незалежнасьць", праведзенага "Моладзьдзю БНФ" на школьнай пляцоўцы па вуліцы Захарава.

Першымi мерацца сiламi выйшлi каманды Маладога Фронту i Лiцэя iмя Якуба Коласа. Браты Iван i Iльля Шылы фактычна зьдзеквалiся з галкiпэра лiцэiстау Мiколы Лабковiча, прымушаючы яго выцягваць зь сеткi мяч за мячом. Некалькi разоу каманда лiцэя вырывалася з брамнiцкай зоны, але атакi нагадвалi хутчэй усхлiпы бездапаможнасьцi. Маладафронтауцы жартавалi, маўляў, "давайце вам лепш тэхнiчную паразу запiшам"... лiк 12:0 Read more... )

YouTube - Моладзь БНФ

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
На YouTube зьявіўся канал Моладзі БНФ: http://www.youtube.com/user/moladzpbnf

рэспэкт [info]svierb

23 жніўня 2008

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з адкрытым лістом да беларускага народу

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
“Дарагія суродзічы беларусы, як вы ўжо, магчыма, заўважылі, зьвяртаюся да вас з адкрытымі лістамі рэдка, і толькі калі ўважаю, што жыцьцё вашае і беларуская дзяржава ў вялікай небясьпецы, -- гаворыцца ў лісьце Івонкі Сурвіллы. -- Сёньня пішу вам ў сувязі з падзеямі ў Грузіі і праектам А.Лукашэнкі падпісаць новыя вайсковыя дамовы з Масквой.

У час, калі ўвесь дэмакратычны сьвет асудзіў маскоўскую агрэсію супраць Грузіі Лукашэнка паехаў сустракацца з пуцінскім паплечнікам не дзеля таго, каб выступіць у абарону пакрыўджанай сувэрэннай дзяржавы, а наадварот – каб павіншаваць злачынныя ўлады суседняй імпэрыі зь іх “прыгожай” агрэсіяй”.

“Дарагія суродзічы, -- піша старшыня Рады БНР, -- з жалем гляджу, як некаторыя з вас, замест каб абурацца гэтай ацэнкай падзеяў у Грузіі ад вашага імя, вераць вераць крамлёўскай прапагандзе і ўважаюць яе слушнай і прымальнай. Ды каб гэта было ўсё! Ад вашага імя, ад імя зьнямелага беларускага народу, якому не дазволена выказваць сваіх здаровых меркаваньняў ні на гэтую, ні на ніякую іншую тэму, цесна зьвязаную зь ягонай будучыняй, кіраўнік беларускай дзяржавы абяцае маскоўскім сатрапам уваходзіць зь імі ў новыя “абаронныя” дамовы, якія ізноў уцягнуць наш народ у чужыя войны і зробяць яго першай ахвярай любога канфлікту Расеі з рэштай сьвету”.

“Дарагія суродзічы, -- зьвяртаецца старшыня Рады БНР да беларусаў, -- не дазвольце, каб такое пагадненьне зьдзейсьнілася. Не дазвольце, каб варожыя вам людзі гандлявалі вашай радзімай і вашым жыцьцём! Вайсковае пагадненьне з Масквой – гэта новы захоп вашага найдаражэйшага скарбу, зямлі вашых продкаў, вашых дзетак, вашых унукаў.

Абавязкам кожнага з нас ёсьць бараніць гэты Богам дадзены нам край. Прашу Усемагутнага, каб данёс да вас мой голас. Каб вы пачулі і зразумелі, да якой ступені сёньняшнія падзеі пагражаюць вашай будучыні. У дачыненьні да Грузіі, Расея паказала свой сапраўдны твар. Паказала яшчэ раз, што паняцьці маральнасьці і людзкой годнасьці для яе ёсьць паняцьцямі чужымі, незразумелымі. Гэтак, як яна напала на маленькую Грузію, гэтак яна скарыстае першую нагоду – альбо прыдумае яе – каб прыслаць свае танкі ў Беларусь. Тады будзе запозна, дарагія суродзічы, бараніцца. Бараніцца трэба цяпер”.

“Але перад гэтым пратэстуйце ўсімі сіламі супраць заключэньня псэўда-абароннай дамовы з Расеяй, бо станецца ён нашай агульнай магілай” – завяршае свой ліст старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Зьміцер Бартосік, Зьміцер Сідаровіч - на закрыцьці выставыы "Заснавальнікам БНР"

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру

25 жніўня ў 19:00 адбудзецца закрыцьцё выставы з нагоды 90-га юбілею БНР  "Заснавальнікам БНР", якая на працягу жніўня праходзіць у Сядзібе Партыі БНФ. Галоўным палотнішчам экспазыцыі ёсьць групавы партрэт заснавальнікаў БНР, выкананы народным мастаком Беларусі Уладзімірам Стэльмашонкам. Удзел у імпрэзе возьмуць  Уладзімір Стэльмашонак, Мікола Купава, кіраўнік музэю ў Старых Дарогах Анатоль Белы, барды Зьміцер Бартосік і Зьміцер Сідаровіч.

Гэта апошняя імпрэза з нагоды 90-годзья БНР у 2008 годзе. Заклікаем прыйсьці і падвесьці вынікі юбілейнага году.

22 жніўня 2008

рэглямэнт футбольнага турніра

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру

РЭГЛЯМЭНТ ПРАВЯДЗЕНЬНЯ МОЛАДЗЕВАГА ТУРНІРА ПА МІНІ-ФУТБОЛЕ “ЗА СВАБОДУ І НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ”

У футбольным турніры бяруць удзел каманды складам 6 чалавек ( 5 на полі, 1 – на брамах). Узрост удзельнікаў ад 15 да 25 год. Абавязковая ўмова: ня маюць права ўдзельнічаць асобы, якія прафэсійна займаліся футболам. Дзеля ўдзелу ў турніры капітан каманды мусіць падаць заяўку з назвай сваёй дружыны і складам удзельнікаў не пазьней 23:00 23 жніўня.

Працягласьць турніра: 2 таймы па 15 хвілінаў, перапынак паміж таймамі 5 хв. Дадатковы час у таймах не прызначаецца. Сыстэма турніра: чэмпіянатная.

15 жніўня 2008

Футбольны турнiр 24 жнiуня

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
24-га жнiуня у Менску пройдзе футбольны турнiр камандау моладзевых арганiзацыяу "За свабоду i незалежнасьць", iнiцыятарам якога ужо трэцi раз выступае Моладзь БНФ.

Турнiр пройдзе на адным з дваровых стадыёнау Менску. Свой удзел ужо пацьвердзiлi каманды "Маладога Фронту", Лiцэя iмя Якуба Коласа, "Джынс за свабоду", "Моладзi БНФ".

Прыём заявак на удзел працягваецца. Шчыра запрашаем "Бунт", "Iнiцыятыву", "Маладых дэмакратау" i iншыя арганiзацыi праявiць iнiцыятыву i далучацца да турнiру. Заяукi можаце пакiдаць у камэнтарах альбо мне на тэлефон 6685821

Гуляем 5+1.

***Ня маюць права браць удзел:
а) асобы, старэйшыя за 25 год
б) прафэсiйныя i паупрафэсiйныя футбалiсты
в) пабочныя асобы

13 жніўня 2008

маем свайго ў тубдыспансэры!

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
На 107-ай Усходняй акрузе, дзе балятуецца Вінцук Вячорка, уключаны адзін-адзіны дэмакратычны прадстаўнік ва Ўчастковую камісію - гэта [info]ja000!:)

шчыра віншую! Асабліва ўлічваючы той факт, што выбарнікі - насельнікі стацыянару тубдыспансэру.

Dolce vita

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
Як высьветлiлася, я усё яшчэ у сьпiсе невыязных. Нягледзячы на тое, што прызыуная кампанiя закончылася, а мне далi непрыдатнасьць, ваенкамат усё яшчэ трымае мяне у запазычальнiках.

Будзем лепш подпiсы зьбiраць. Лепш за любы адпачынак!

08 жніўня 2008

Пытаньні без адказу

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
Колькі існуе людзей, столькі існуе меркаваньняў што да лёсу Лошыцкага парка. Усе пагодзяцца, што рэканструкцыя неабходная. Але ўзьнікаюць заканамерныя пытаньні: якім коштам і якімі мэтадамі адбываецца гэтая рэканструкцыя? І чаму пляны рэканструкцыі баяцца публікаваць?

Я сустрэўся зь Яўгенам Церахавым. Яўген Церахаў быў дырэктарам з 1989 па 1997 год, а з 1997 па 2007 – намесьнікам дырэктара Лошыцкага парка. Летась яго папрасілі, як у нас кажуць, “сысьці”. Ці не з нагоды рэканструкцыі?

Паводле Церахава, рэканструкцыя парка ня ёсьць зло. У прадстаўленай канцэпцыі сапраўды не гаворыцца пра знос млына, гістарычных будынкаў, гвалтоўную перабудову ляндшафта. Мы баяліся, што на месцы Лошыцкай сядзібы збудуюць муляж. Гэта нібыта было ў плянах, але дырэктарка Левіна настаяла на тым, каб абмежаваліся касмэтычным рамонтам.

Мы, як прадстаўнікі грамадзкасьці, ў праве патрабаваць грамадзкай дыскусіі што да лёсу парка. Зважаючы на плян рэканструкцыі, шэраг пытаньняў застаецца без адказу:ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ )

06 жніўня 2008

26 жніўня – мінская прэм’ера фільму “Дзень Волі”

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
26 жніўня а 19 гадзіне адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма Юрыя Хашчавацкага і Уладзіміра Арлова “Дзень Волі”, знятага на замову тэлеканала “Белсат”

У фільме паказаная гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменніка і гісторыка Уладзіміра Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы, якая жыве і працуе ў Канадзе, журналіста Радыё Свабода Сяргея Навумчыка. Удзельнікі разважаюць не толькі над мінулым, але таксама і над шанцамі Беларусі на атрыманне сапраўднай незалежнасці. Фільм заканчваецца выказваннем Вацлава Гавэла, што “без дэмакратычнай Украіны і Беларусі не можа быць дэмакратычнай Еўропы”.

Прэзентацыя фільма “Дзень Волі” ў Мінску адбудзецца 26 жніўня а 19 гадзіне у сядзібе БНФ (пр. Машэрава, 8); у Гомелі – 31 жніўня а 19 гадзіне па адрасе вул. Палеская, 52; у Магілёве – 2 верасня ў 18:00 у сядзібе МГА “Кола сяброў”. Паказы фільма адбудуцца таксама ў Віцебску, і Гродна. Удзел у імпрэзах, верагодна, возьмуць рэжысёр Юрый Хашчавацкі і гісторык Уладзімір Арлоў.

Шукаю дызайнара

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
Патрэбныя малады харошы танны вэб-дызайнэр для добрай справы.

04 жніўня 2008

Бі-бі-сі пра Беларусь. Сьвежае

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
На Бі-бі-сі выйшла нізка дакумэнтальных рэпартажаў пра Беларусь.
Гаворка ідзе пра БРСМ, пра патрыятызм, пра Лукашэнку, пра выбух 4 ліпеня, пра дэмакратычную моладзь і г.д. У фільме выступаюць актывісты БРСМ, Ніна Шыдлоўская, Паліна і Павал Кур'яновіч падчас вывешваньня сьцяга,

Фільм: Europe's last dictatorship
Радыёрэпартаж: Lukashenko's young challengers

Яшчэ:

БСДП аддасца Калякiну?

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
Расчыстка кiрауництва БСДП (Г), зьняцьце Казулiна з пасады старшынi сьведчыць пра падрыхтоуку партыi да перадачы Калякiну. БСДП (Г) у такiм выпадку губляе незалежнасьць i становiцца хрыбтом "Саюза левых сiл", кiраваным лiдэрам камунiстау.

31 ліпеня 2008

2 жніўня 12:00

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру


2 жніўня ў 12:00 - мастацкі пленэр у падтрымку Лошыцы
Збор ля паркавай сядзібы.

У праграме:
- малюем Лошыцу
- размаўляем пра лёс парка
- агучваем праекты рэканструкцыі і вызначаем нашыя патрабаваньні да "рэканструктараў"

30 ліпеня 2008

Карціна Стэльмашонка ў Сядзібе БНФ!

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру


Народны мастак Беларусі Ўладзімер Стэльмашонак стварыў карціну, прысьвечаную заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі. Карціна выяўляе 21 сябру Рады БНР, што галасавалі за прыняцьцё Трэцяй устаўной граматы. Карціну можна было б аднесьці да кірунку прымітывізму – нечым яна нагадвае дзіцячыя малюнкі.

Ад гэтага тыдня карціна будзе прэзэнтавацца ў сядзібе БНФ у рамках выставы да 90-годзьдзя БНР!

(С) Камісія па культуры Партыі БНФ

26 ліпеня 2008

Акцыя з нагоды 27 лiпеня

Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру
Сёньня Моладзь БНФ супольна з лэйблам "Voliamusic" правяла мiрную прыгожую акцыя з нагоды Дня абвяшчэньня сувэрэнiтэту. У нашай камандзе быу беспартыйны легiянэр - ЖЖ-юзэр kapialush. Мы прайшлiся у майках з нацыянальнай сымболiкай па праспэкце ад пл. Перамогi да Цырку, адтуль па супрацьлеглым баку кулiцы - да пл. Якуба Коласа, coipish нёс вялiкую "Пагоню". За гадзiну раздалi прыкладна 500 значакау i паштовак.

iнфа тут
http://www.svaboda.org/content/Article/1186424.html
Распрацавана LiveJournal.com